Момант тэракту на вакзале ў Валгаградзе (відэа)

Мяркуецца, што тэракт здзейсніла жанчына-смяротніца. Ён адбыўся ў 12.45 паводле маскоўскага часу, за 30 хвілін да прыбыцця цягніка з расійскай сталіцы.

Паведамляецца, што параненых на самалётах будуць перавозіць у бальніцы Масквы. Сярод загінулых ёсць 9-гадовае дзіця.

Сістэма бяспекі, з-за якой тэрарыстка-смяротніца не змагла трапіць у залу чакання валгаградскага вакзала, дапамагла пазбегнуць большай колькасці ахвяр у выніку выбуху, паведамляе РІА "Новости".

З 1 да 3 студзеня ў Валгаградскай вобласці абвешчаная жалоба. Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні расійскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну, родным і блізкім загінулых.

Тэракт у Валгаградзе: новыя падрабязнасці (фота, відэа)
 

Выбух на вакзале ў Валгаградзе, загінулі 18 чалавек (фота, відэа)
 


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі