Мошчы святой Матроны сустрэлі ў кафедральным саборы Гродна (фота)

Праваслаўныя вернікі і святарства Гродна ў нядзелю сустрэлі мошчы святой Матроны Маскоўскай, кананізаванай РПЦ у 2004 годзе ў якасці прарочыцы і цудатворцы.  Раніцай адбылася ўрачыстая служба з акафістам да святой Матроны ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы. Некалькі соцен вернікаў прыйшлі прыкланіцца перад святыняй. Каля сабору ўтварылася жывая чарга на 100 метраў. 

Цягам трох дзён мошчы будуць знаходзіцца ў саборы. Пасля гэтага іх выставяць у кожным з праваслаўных храмаў горада, а пасля яны пачнуць падарожжа па Гродзенскай вобласці: 27 красавіка — Скідзель, 29 красавіка — Шчучын, 1 траўня — Масты, 3 траўня — Ваўкавыск, 5 траўня — Зэльва, 7 траўня — Бераставіца, 9 траўня — Свіслач.




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі