МПЗ не падоўжыць мараторый на адказнасць ІП за гандаль без маркіроўкі

"Перспектыва" ўжо два гады спрабуе змагацца з маркіроўкай / tut.by
"Перспектыва" ўжо два гады спрабуе змагацца з маркіроўкай / tut.by

Міністэрства па падатках і зборах адмовіла аб'яднанню прадпрымальнікаў "Перспектыва" падоўжыць мараторый на адказнасць ІП за гандаль таварамі без маркіроўкі.

Праверкі пачнуцца з 1 ліпеня 2021 года, гаворыцца ў адказе міністэрства на зварот РГА "Перспектыва". ІП, якія закупляюцца таварамі на тэрыторыі ЕАЭС, павінны будуць мець дакументы, якія пацвярджаюць іх набыццё.

Пры гэтым, па дадзеных "Перспектывы", дэталёва новаўвядзенні не ведаюць каля 99% ІП. Акрамя таго, прадпрымальнікі і кіраўнік "Перспектывы" Анатоль Шумчанка неаднаразова заяўлялі на форумах аб'яднання аб тым, што атрымаць патрэбныя дакументы ў расійскіх контрагентаў проста немагчыма.

Пагадненне аб механізме нагляду за таварамі, якія ўвозяцца на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза, з'явілася ў траўні 2019 года. Згодна яму, у ЕАЭС ствараецца інфармацыйная сістэма, у якой змяшчаюцца дадзеныя аб абароце тавараў. Для гэтага яны павінны маркіравацца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі