Муамар Кадафі адмаўляецца сыходзіць
Сваю адмову сысці з улады ён абгрунтаваў тым, што з'яўляецца "не звычайным чалавекам ці нават прэзідэнтам, а лідэрам рэвалюцыі".
Пра гэта лідэр Лівійскай джамахірыі заявіў сёння ўвечары ў жывым эфіры мясцовага дзяржаўнага тэлеканала.
Паводле яго словаў, ён будзе знаходзіцца на чале дзяржавы да тых часоў, пакуль яму будуць дазваляць сілы і гатовы нават ахвяраваць сабой дзеля гэтага. "Гэта мая краіна!" — Абвясціў Кадафі.
Пры гэтым ён заявіў, што невялікая група падлеткаў пад уздзеяннем наркотыкаў атакавала паліцэйскія ўчасткі і вайсковыя базы. Лідэр джамахірыі лічыць, што беспарадкі былі ініцыяваныя знешнімі сіламі, якія хочуць звесці на нуль дасягненні Лівіі, перадае Lenta.ru.