МУС павялічыла "спіс экстрэмістаў" адразу на 178 чалавек

Міністэрства ўнутраных спраў / reform.by
Міністэрства ўнутраных спраў / reform.by

25 лістапада Міністэрства ўнутраных спраў унесла чарговыя дадаткі ў "спіс экстрэмістаў".

У "Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці" дададзеныя 178 імёнаў. Большасць з іх — асуджаныя паводле "палітычных" артыкулаў 342 і 369 Крымінальнага кодэкса, якія цяпер адбываюць пакаранне, пішуць праваабаронцы "Вясны".

"Экстрэмістамі" цяпер лічацца палітзняволеная актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк, дэпартаваны фігурант "справы карагодаў" Данііл Чамаданаў, керамістка Наталля Карнеева, асуджаная да "хатняй хіміі", ды мноства іншых.

Цяпер у спісе налічваецца 2059 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі