МУС Украіны абнародавала новае відэа з меркаванымі забойцамі Шарамета

МУС Украіны абнародавала новае відэа з меркаванымі забойцамі Шарамета

Новае відэа з верагоднымі падазраванымі ў забойстве журналіста Паўла Шарамета абнародавала Міністэрства ўнутраных спраў Украіны. Гэта адбылося 8 лютага падчас прэс-канферэнцыі кіраўніка ведамства Арсена Авакава.

Праваахоўнікі апублікавалі два відэаролікі, якія датычаць справы. Адзін з іх — гэта відэазапісы з вулічных камераў назірання з верагоднымі падазраванымі. Акрамя таго, на відэа можна пабачыць, як меркаваныя зламыснікі ўсталўвалі выбуховае прыстасаванне на аўтамабілі Шарамета, і маршрут iх перамяшчэння ў дзень забойства.

У дадатак МУС таксама абнародавала відэазапіс следчага эксперыменту. На ім праваахоўнікі ўзарвалі такі ж аўтамабіль, як у Шарамета.

Вядомы журналіст беларускага паходжання Павел Шарамет быў узарваны 20 ліпеня 2016 года ў сваім аўтамабілі ў цэнтры Кіева. На цяперашні час следства лічыць асноўнай версіяй забойства прафесійную дзейнасць журналіста. Следства не адмаўляе наяўнасць "беларускага следу" ў забойстве Шарамета.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі