Суддзю, які вёў справу аб забойстве Паўла Шарамета, знайшлі мёртвым пад Кіевам
11 верасня ў вёсцы пад Кіевам знайшлі мёртвым суддзю Пячэрскага раённага суда Кіева Віталя Пісанца, паведамляе hromadske.ua. Пісанец разглядаў хадайніцтва аб падаўжэнні мер стрымання для падазраваных па справе забойства журналіста Паўла Шарамета.
Паводле неафіцыйных звестак, ён выпіваў з прадстаўніком Нацпаліцыі Яўгенам Хаменкам і вайсковым пенсіянерам Анопенкам. Пісанец пасварыўся з Хаменкам, і той яго стукнуў. Суддзя зачапіўся за вазу і паваліўся на падлогу. Абодва прыяцелі аказвалі яму дапамогу. Зафіксаваўшы смерць Пісанца, яны выклікалі "хуткую".
Следчыя пачалі крымінальную справу за наўмыснае забойства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.