Музей ВАВ у Мінску руйнуюць разам з фотаздымкамі герояў (фота)

Гэтыя здымкі даслаў у рэдакцыю наш чытач Аляксей. Ён прагульваўся сёння па цэнтры Мінска і пабачыў, што актыўна ідуць працы па дэмантажу старога будынка Музея Вялікай айчыннай вайны на Кастрычніцкай плошчы.

-- Вырашыў зрабіць на тэлефон некалькі кадраў, як кажуць, "для гісторыі", -- патлумачыў Аляксей. -- Але тое, што я пабачыў у вакне паўразбуранага будынка, непрыемна здзівіла мяне. На сцяне засталася экспазіцыя з героямі той вайны -- і сцены руйнавалі проста з ёй. Я разумею, што музей пераехаў, што экспазіцыя больш непатрэбная, але як можна ставіцца так да памяці гэтых людзей?..

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі