Мужчынская зборная Беларусі па гандболе згуляе на чэмпіянаце свету

Мужчынская зборная Беларусі па гандболе згуляе на чэмпіянаце свету

Мужчынская зборная Беларусі па гандболе згуляе на чэмпіянаце свету 2017 года. У плэй-оф кваліфікацыі каманда Юрыя Шаўцова адолела зборную Латвіі. Пасля перамогі 12 чэрвеня ў Мінску з лікам 26:24, у сераду беларусы ў драматычным матчы прайгралі латвійцам у Валміеры — 26:28. Аднак за кошт большай колькасці мячоў, закінутых у гасцявым матчы, на сусветнае першынство едзе зборная Беларусі!

Беларусы амаль увесь матч прайгравалі і намагаліся не адпусціць гаспадароў пляцоўкі ў адрыў. Першы тайм зборная Латвіі выйграла з лікам 16:14. І ў першай палове, і ў другой беларусы нічога не маглі зрабіць з Дайнісам Крыштапансам, які закідваў і закідваў мячы (8 — у першым тайме, 6 — у другім). Лідар нашай каманды Сяргей Рутэнка закінуў 7 мячоў, Барыс Пухоўскі — 6. На апошняй хвіліне гульні беларусы здолелі адбіцца ад атак латвійцаў і захаваць розніцу забітых і прапушчаных мячоў, якая іх задавольвала.

Чэмпіянат свету па гандболе пройдзе ў студзені 2017 года ў Францыі. Найлепшае дасягненне беларускай зборнай — дзевятае месца ў 1995 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі