Мужчыну паведамілі пра заказны ліст з "Філатэліі", а ўручылі ліст з падатковай

Мужчыну паведамілі пра заказны ліст з "Філатэліі", а ўручылі ліст з падатковай

Дзіўная гісторыя адбылася з жыхаром Полацка, пра што ён распавёў у сацсетках. Мужчына атрымаў паведамленне, што на пошце яго чакае заказны ліст з крамы "Філатэлія". Прыйшоўшы на пошту, палачанін атрымаў ліст з мясцовай падатковай інспекцыі замест ліста з крамы.

Як пішуць "Народныя навіны Віцебска", ліст, мяркуючы па штэмпелях, быў адпраўлены з Мінска 23 снежня 2016 года.

Дарэчы, іншыя атрымальнікі "лістоў шчасця" з падатковай, каму паштальёны не змаглі ўручыць іх асабіста, кажуць, што ім дастаўлялі паведамленні пра заказную карэспандэнцыю. Адпраўнік пры гэтым не ўказваўся. Тым болей, не была ўказаная крама "Філатэлія".

Як паведамляла Міністэрства па падатках і зборах, паведамленні пра выплату збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў былі адпраўленыя больш як 400 000 грамадзян нашай краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі