"Мяч. Грач. Вскачь. Плачь. Дачь. Touch. Much". Як BRUTTO натхняе на крэатыў

З'яўленне новага праекта Сяргея Міхалка BRUTTO выклікала хвалю натхнення ў людзей, блізкіх і далёкіх ад музыкі. Кожны крок былога "Ляпіса" і яго спартыўных вакалістаў нараджае не менш годныя рэміксы і кавер-версіі. Еўрарадыё сабрала самыя яркія праяўленні рэакцыі на творчасць BRUTTO.

Першае, да чаго прыліпла наша рэдакцыя, аматарскі кліп на песню "Мяч" ад Сцяпана Пуцілы. Яго галоўнымі героямі з'яўляюцца, натуральна, Сяргей Міхалок, Леанід Якубовіч, рознага кшталту палітыкі і мультыплікацыйныя персанажы з мультфільма "Лунцік" — Вупсень і Пупсень.

З дэбютнага альбома BRUTTO, які з'явіўся на 12-ы дзень існавання праекта, самымі папулярнымі становяцца песні пра "Гіры" і "Мяч". Напрыклад, "Гірам" цяпер спявае оду нават майстра разнастайнага шансону Міхей Насарогаў, у піжаме і масцы з фольгі (нібыта яго ніхто не пазнае):

"Как ранейный вепрь метаюсь по квартире. Кончились друзья, остались только гири", — канстатуе Міхей.

А вось нядаўна з'явілася песня "Обруч" — рэмэйк "Мяча". Яе спявае Ілля "Марадзёр" з гурта ПОРТ(812). Прычым, ён не проста робіць рэмэйк, а ладзіць флэшмоб. Маўляў, я пераймаю эстафету ад Міхалка, і, як і ён, "выступаю за ўсеагульную фізкультурызацыю, дыспансерызацыю і хутчэйшую прафілактыку хвароб праз заняцце спортам". У сваю чаргу, Ілля перадае эстафету Чупу з гурта "Смех" і хлопцам з гурта "Алкабастэрс". Чакаем, якім спартыўным снарадам яны прысвецяць свае каверы.

Песня пра мяч натхніла полацкі гурт Sumarok не толькі пераспяваць яе, але і перакласці на беларускую мову. Праўда, дзеля рыфмы палачане слова "грач" замяняюць на "крумкач":

"Вось ляціць крумкач. Ты не бі яго нагой, бі нагой у мяч".

Увогуле, тэксты Міхалка падштурхнулі карыстальнікаў соцсетак пагуляць у гульню "прыдумай рыфму да слова "мяч". І панеслася: "Мяч. Грач. Вскачь. Плачь. Дачь. Touch. Much. Хач. Вконтач. Палач. Кач. Нахреначь. Срач. Двач. Ткач. Клатч. Врач. Ржач. Первач. Скрипач. Силач. Запрячь. Передачь. Клячь. Дискач. Трюкач. Задачь. Сморкач". Асабліва стараўся журналіст Аляксандр Чарнуха, які назваў свой праект "Фрутто".

Ад Чарнухі не адстае і карыстальнік "Вконтакте" Барыс:

"Я тут песню для BRUTTO сачыніў. Пакуль не забыў:

"Турнічкі, турнічкі, турнічкі — зэ бэст!

Яны качаюць спіну, яны качаюць прэс!

Турнічкі!!!

ООУУООУУУОООУУУ!

Турнічкі!!!

ОУОУОУО!

(60 разоў)

Не скупяцца меламаны таксама і на фотажабы і дэматэватары, звязаныя з новай брыгадай Міхалка. Некаторыя, адпаведныя сітуацыі, мы знайшлі яшчэ ў колішнім конкурсе Еўрарадыё. Вось некаторыя з іх:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі