Brutto зрабілі кавер на песню гурта Naviband
Гурт Brutto зрабіў кавер на песню гурта Naviband "Гісторыя майго жыцця". Менавіта з гэтай песняй беларускія выканаўцы выступяць на сёлетнім конкурсе "Еўрабачанне" ў Кіеве. Кавер выкладзены на афіцыйным канале гурта Brutto на Youtube.
Беларускія музыкі ўдзельнічаюць у другім паўфінале конкурсу, які адбудзецца 11 траўня.
"Заклікаем усіх прагаласаваць за NaviBand! Падтрымаем нашых!" — звяртаюцца Brutto да сваіх прыхільнікаў.