Пераможцай дзіцячага "Еўрабачання-2017" стала Паліна Багусевіч з Расіі
26 лістапада ў Тбілісі завяршыўся міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2017". Першае месца на ім заняла Паліна Багусевіч з Расіі. Яна выступала з песняй "Wings" ("Крылы").
Асноўнай канкурэнткай Расіі стала Грузія. Па суме балаў ад нацыянальных журы перамога даставалася прадстаўніку краіны-гаспадыні. Але вынікі інтэрнэт-галасавання гледачоў вывелі ўсё ж на першае месца Расію. Трэцяе месца дасталося Аўстраліі.
Прадстаўніца Беларусі Хелена Мерааі заняла пятае месца, прапусціўшы перад сабой гурт Fource з Нідэрландаў.
Найвышэйшыя12 балаў беларускай выканаўцы паставіла журы Мальты. Беларусь у сваю чаргу найвышэйшую адзнаку паставіла Грузіі. Таксама краіне-гаспадыні сёлетняга "Еўрабачання" найвышэйшыя балы прысудзілі журы Арменіі, Албаніі, Польшчы, Украіны ды Расіі.
У 2018 годзе дзіцячае "Еўрабачанне" пройдзе ў Мінску.