Джон Лайдан з Sex Pistols выступіць на "Еўрабачанні-2018" ад Ірландыі?

Джон Лайдан з Sex Pistols выступіць на "Еўрабачанні-2018" ад Ірландыі?

Панк-ікона Джон Лайдан (Джоні Ротэн) з Sex Pistols  можа прадстаўляць на "Еўрабачанні-2018" Ірландыю. Паводле газеты The Irish Sun, сонграйтар Наял Муні падаў на нацыянальны ірландскі адбор кідкі панк-трэк "Pleased To Meet You", які прапанаваў праспяваць колішняму фронтмэну Sex Pistols. Ідэя цалкам адпавядае задуме тэлеканала RTE, адказнага за "Еўрабачанне" у Ірландыі: там чакаюць выканаўцаў, якія прывыклі выступаць перад вялікай колькасцю людзей.


Менеджмент Лайдана адказаў на прапанову згодай: "Вы можаце быць здзіўленыя, але мы цалкам падтрымліваем гэтую ідэю". 


Падчас шоў Поля Маклуна на Today FM у Лайдана спыталі наконт чутак пра яго ўдзел у конкурсе. Той нічога не адмаўляў: "Калі ходзяць чуткі, гэта цудоўна".


Джон Лайдан — брытанскі музыка, які нарадзіўся ў сям'і выхадцаў з Ірландыі. У 1975-1978-х быў фронтмэнам і аўтарам песень панк-гурта Sex Pistols. Пасля распаду гурта стварыў каманду Public Image Limited. З ёй, у выпадку пермогі ў ірландскім адборы, выйдзе на сцэну "Еўрабачання-2018".

 

На "Еўрабачанні" панк-музыкі было не асабліва шмат. З апошніх запамінальных выступаў — фінскія панкі з сіндромам дауна Pertti Kurikan Nimipäivät. Яны выступілі на конкурсе ў 2015 годзе і занялі 13-е месца ў паўфінале.

 

"Еўрабачанне 2018" пройдзе ў траўні ў Лісабоне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі