Пераможцу "Еўрабачання 2017" Салвадора Сабрала шпіталізавалі

Пераможцу "Еўрабачання 2017" Салвадора Сабрала шпіталізавалі

Пераможцу сёлетняга конкурсу "Еўрабачанне" партугальца Салвадора Сабрала шпіталізавалі ў лякарню Санта Круз у Лісабоне. Яму патрабуецца тэрміновая перасадка сэрца, перадаюць еўрапейскія СМІ. 

Не выключана, што да пагаршэння яго стану здароўя спрычынілася перамога на "Еўрабачанні". Пасля свайго трыумфу на конкурсе спявак правёў канцэртаў больш, чым за ўсю сваю папярэднюю кар'еру. 

Партугалец застанецца ў шпіталі да таго часу, пакуль не знайдуць сэрца, прыдатнае для трансплантацыі. 

Паводле звестак СМІ, каб выжыць, 27-гадовы спявак мусіць атрымаць новае сэрца да канца года.

Апошні канцэрт Салвадора. Публіка спявае пераможную "Amar Pelos Dois". МУзыка не стрымлівае слёз.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі