Naviband выпусцілі цалкам беларускамоўны альбом "Адной дарогай"
Прадстаўнікі Беларусі на апошнім "Еўрабачанні" Naviband прэзентавалі ў сеціве новы альбом "Адной дарогай". Песні да цалкам беларускамоўнай кружэлкі былі напісаныя на хутары адразу пасля вяртання Ксюшы і Арцёма з конкурсу. Па словах музыкаў, кружэлка прасякнутая "любоўю да роднай мовы, зямлі, музыкі, жыцця і адно да аднаго".
Над дыскам працаваў саўндпрадзюсар "Ляпісаў" і Brutto Андрэй Баброўка. Карцэртная прэзентацыя альбома пройдзе 9 сакавіка ў Prime Hall.