Гурт BRUTTO зрабіў кліп на песню "Папяроска"
Гурт BRUTTO абнародаваў кліп на песню "Папяроска", якая ўвайшла ў трэці альбом "Рокі". Тэкст песні належыць вядомаму ўкраінскаму паэту Сяргею Жадану. На беларускую мову яе пераклаў Андрэй Хадановіч.
Рэжысёрам відэа выступіў Андрэй Давыдоўскі. Раней ён зняў відэакліпы на песні "Гіры", "Родны край" і "Olympia", а таксама lyric-відэа на песню "Чорны Абеліск".
Лідар гурта Сяргей Міхалок кажа, што музыкі вырашылі ў гэтым кліпе ўзгадаць "дварова-хуліганскае юнацтва, рамантыку нефармальных тусовак, першыя крокі ў рок-музыцы".
Здымкі кліпа ішлі два дні ў Кіеве, пераважна ў закінутай псіхлякарні.