МЗС Беларусі не пацвярджае "часовую фазу" супрацоўніцтва з ЕС

Як паведамляла Еўрарадыё, еўрадыпламата заявіў, што ЕС і Беларусь гатовыя запусціць "часовую фазу" супрацоўніцтва. Гэта мусіць быць новы дыялогавы фармат з удзелам грамадзянскай супольнасці. Паводле яго слоў, пра запуск "часовай фазы супрацоўніцтва" было дамоўлена падчас нядаўняга візіту намесніцы міністра замежных спраў Беларусі Алены Купчыной у Брусэль.



Аднак у каментары начальніка ўпраўлення інфармацыі — прэс-сакратара МЗС Дзмітрыя Мірончыка гаворыцца, што "ўжо не ў першы раз прадстаўнікі еўраструктур у сваіх публічных каментарах пасля дыпламатычных перамоваў безадказна скажаюць іх змест і дасягнутыя дамоўленасці".



Як сцвярджаюць беларускія дыпламаты, галоўнай мэтай сустрэчы Алены Купчыной з Дзіркам Шубелем была падрыхтоўка візіту ў Мінск дырэктара дэпартамента Расіі, Усходняга партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ ЕСЗД Гунара Віганда. Ён правядзе першы раўнд кансультацый паміж МЗС Беларусі і ЕСЗД "для вызначэння найбольш аптымальнай будучай формы супрацоўніцтва паміж урадам Беларусі і ЕС па пытаннях мадэрнізацыі". Гэта зафіксавана ў параграфе 29 выніковай дэкларацыі Віленскага саміту Усходняга партнёрства, перадае БелаПАН.



Фота — сtv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі