МЗС Беларусі: Рэзалюцыя ПА АБСЕ канфрантацыйная і вядзе да росту напружання

МЗС Беларусі: Рэзалюцыя ПА АБСЕ канфрантацыйная і вядзе да росту напружання

Прынятая сёння на сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЭ рэзалюцыя “Становішча ва Усходняй Еўропе”, у якой крытыкуецца Беларусь, “носіць канфрантацыйны характар”. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзмітры Мірончык. Каментарый апублікаваны на сайце знешнепалітычнага ведамства.

Прадстаўнік МЗС лічыць, што такія рэзалюцыі “не толькі не дапамагаюць краінам вырашаць якія-кольвечы ўнутраныя праблемы, але і вядуць да далейшага росту напружанасці, паглыблення недаверу ў адносінах паміж дзяржавамі”.

Пры гэтымі Мірончык выказаў спадзяванне, што “зацікаўленыя дыскусіі, адкрыты дыялог, асабістыя ўражанні ад наведвання нашай краіны зробяць унёсак у павышэнне аб’ектыўнасці ацэнак сітуацыі ў Беларусі дэпутатамі ПА АБСЕ ў далейшым”.

У параграфах рэзалюцыі, якія тычацца непасрэдна Беларусі, прапаноўваецца прызнаць сістэмнасць парушэнняў правоў чалавека, несвабоднасць выбараў 2015-2016 гадоў. Дакумент заклікае беларускі ўрад вызваліць палітзняволеных і адмяніць смяротнае пакаранне.

Беларуская дэлегацыя патрабавала аспрэчыць кожны з пунктаў рэзалюцыі, які датычыцца Беларусі, шляхам унясення паправак у дакумент. Ніводная з гэтых паправак не была прынятая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі