МЗС Расіі сочыць за становішчам затрыманых у Мінску расіянаў

МЗС Расіі пацвердзіла інфармацыю пра вызваленне затрыманага ў Мінску 19 снежня расійскага журналіста Аляксандра Астаф’ева. Пра гэта паведаміў сёння дэпартамент інфармацыі і другу МЗС, перадае РИА Новости.

Апроч таго, паведамляецца, што 22 снежня расійскія дыпламаты правялі шэраг сустрэчаў з затрыманымі расіянамі, у тым ліку з актывсікай расійскага руху “Салідарнасць” Анастасіяй Рыбачэнка.

Супрацоўнікі амбасады перадалі Рыбачэнка, якая знаходзіцца пад адміністратыўным арыштам, цёплыя рэчы і харчы.

Актывістка “Салідарнасці” працягвае настойваць на сваім няўдзеле ў масавых беспарадках. Яна цвердзіць, што толькі пацікавілася ў прадстаўніка праваахоўных органаў, чаму затрымліваюць людзей. Пасля чаго была затрыманая сама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі