МЗС рэкамендуе беларусам пакуль не ездзіць у Кенію, каб не стаць ахвярай тэракту
Міністэрства замежных спраў Беларусі рэкамендуе суайчыннікам часова ўстрымацца ад паездак у Кенію. Пра гэта гаворыцца ў спецыяльнай заяве, апублікаванай на сайце ведамства.
"Напярэдадні ўсеагульных выбараў у Рэспубліцы Кенія, запланаваных на 8 жніўня 2017 г., ува краіне адзначаецца пагаршэнне сітуацыі ў галіне грамадскай бяспекі. Не выключаецца верагоднасць правакацыйных дзеянняў і тэрарыстычных актаў у грамадскіх месцах", — папярэджвае МЗС.
Беларускія дыпламаты раяць устрымацца ад наведвання Кеніі без асаблівай неабходнасці, пакуль становішча не стабілізуецца.