На 49-м годзе жыцця памёр сузаснавальнік "Яндэкса" Ілля Сегаловіч

Ілля Сегаловіч нарадзіўся ў 1964 годзе. На пачатку 90-х разам са сваім аднакласнікам Аркадзем Волажам ён прыдумаў слова "Яндэкс" для пазначэння тэхналогіі пошуку неструктураванай інфармацыі, якую яны распрацоўвалі. Потым Сегаловіч стаяў ля вытокаў самага папулярнага ў Рунэце пашуковіка. У апошнія гады ён займаў пост тэхнічнага дырэктара "Яндэкса".



Акрамя таго, разам з жонкай Марыяй ён удзельнічаў у дзейнасці дабрачыннай арганізацыі "Дзеці Марыі". У Сегаловіча засталося чацвёра дзяцей, адзначае lenta.ru.



Фота — Коммерсантъ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі