На адкрыцці новага будынка Вярхоўнага суда Лукашэнка сказаў: Судзіце сумленна!

На адкрыцці новага будынка Вярхоўнага суда Лукашэнка сказаў: Судзіце сумленна!

5 красавіка ў Мінску адкрыўся новы будынак Вярхоўнага суда. Ён пераехаў з вуліцы Леніна на вуліцу Арлоўскую і знаходзіцца насупраць Палаца незалежнасці. Як інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, ва ўрачыстасці прымалі ўдзел Аляксандр Лукашэнка, старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала, старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак, кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава.

Для Лукашэнкі наладзілі экскурсію па пяціпавярховым будынку, паказалі кабінеты, у якіх будуць працаваць суддзі, тэхналагічныя навінкі. "Поспехаў! Судзіце сумленна!",сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён нагадаў пра сацыяльную справядлівасць, якая з'яўляецца зарукай даверу людзей да судоў і правасуддзя.

"Людзі, якія прыйшлі ў суд, павінны верыць у яго здольнасць высветліць ісціну, — гаварыў Аляксандр Лукашэнка. — Тады ім не давядзецца ў пошуках праўды звяртацца да прэзідэнта".

Новы будынак суда пачалі ўзводзіць восенню 2016-га. Былі патрачаныя некалькі дзясяткаў мільёнаў долараў.

Летась у іншы будынак пераехаў Канстытуцыйны суд Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі