На аўкцыёне Sotheby’s кнігу Марсэля Пруста прадалі за $1,5 млн
На аўкцыёне Sotheby’s кнігу французскага пісьменніка Марсэля Пруста прадалі за $1,5 млн. Гэта ўнікальны асобнік з першага наклада кнігі “У кірунку да Свана” з цыклу “У пошуках страчанага часу”.
Раней кніга знаходзілася ў зборы французскага мецэната П’ера Бержэ, які ў мінулым годзе памёр ва ўзросце 90 гадоў. Асобнік быў асабіста падораны Марселем Прустам Люсьену Дадэ, сыну Альфонса Дадэ.
Яшчэ ніколі кніга на францускай мове не прадавалася за такую суму. Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў 2009 годзе, калі адзін з асобнікаў першага наклада зборніка вершаў Шарля Бадлера пайшоў з малатка за 775 тысяч еўра. Гранкі першага выдання “У кірунку да Свана” з пазнакамі аўтара былі прададзеныя ў 2000 годзе на аўкцыёне Christieʼs за 663 750 фунтаў.
Бібліятэка Пʼера Бержэ прадаецца на аўкцыёнах Sothebyʼs і Drouot. Чацьвёрты аўкцыён прынёс больш за 8 мільёнаў еўра, паведамляе Радыё Свабода.