На аўтазапраўках — ажыятаж
Прычына — абвешчанае з заўтрашняга дня падвышэнне коштаў на аўтамабільнае паліва.
Да вечара на сталічных аўтазапраўках ахвотныя зэканоміць, набыўшы хоць бы па 20-30 літраў бензіну або дызеля, утварылі велізарныя чэргі. Цераз гэта ў некаторых месцах стаў ускладняцца праезд для тых гараджан, якія на запраўкі не збіраліся, піша "Народная воля".