На БМЗ не працуе адна з трох печаў
Уночы з 30 на 31 жніўня на Беларускім металургічным заводзе спынілася праца сталеплавільнай печы №2. Абрынулася труба, якая забвяпечвае адвод газу. Гэтую інфармацыю Еўрарадыё пацвердзілі ў прэс-службе прадпрыемства.
Намеснік генеральнага дырэктара па металургічнай вытворчасці Віктар Старкоў распаёў, што за пяць дзён плануецца зноў запусціць печ:
"Печ №2 першапачаткова была запланаваная на капітальны рамонт у верасні. Як раз планавалі мяняць газаход. Але ў сувязі з тым, што ўчора ён зламаўся — мы падзялілі гэты капітальны рамонт на дзве часткі. На працягу пяці сутак мы плануем запусціць печ №2 і ліквідаваць некаторыя заўвагі з газаходам. Адна секцыя яго ўжо паступіла, плануем яе неўзабаве паставіць. А астатняе адрамантуем. Другую частку рамонту, 15 сутак, будзем ужо праводзіць у кастрычніку".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.