На Брэстчыне частка пераселеных беспрацоўных збегла з працы

Найбольш запатрабаваныя ў сельгаспрадпрыемствах аператары машыннага даення, жывёлаводы і трактарысты / gorkiv.by
На Брэстчыне частка пераселеных у 2021-2024 гадах беспрацоўных звольніліся з працы. Яны не выканалі неабходную ўмову — не адпрацавалі ў наймальніка адзін год (былі аператарамі машыннага даення, жывёлаводамі, трактарыстамі). Камітэт дзяржкантроля налічыў такіх 8 чалавек з 27 (амаль 30%). Некаторыя з гэтых людзей дагэтуль не выплацілі атрыманыя ў сувязі з перасяленнем сродкі. Яшчэ двое пераселеных адразу пасля заканчэння тэрміну адпрацоўкі звольніліся.
КДК па Брэсцкай вобласці лічыць, што праект па перасяленні нельга лічыць эфектыўным.
Сёлета Мінпрацы Беларусі паведаміла, што за 2024 год перасяліліся з горада ў вёску з мэтай працаўладкавання на новым месцы 26 сем'яў. Беспрацоўнаму-перасяленцу выплачвалі каля 4 тысяч рублёў. У выпадку атрымання грошай, беспрацоўнаму трэба адпрацаваць на новым месцы не менш за год. Для таго, каб хто-небудзь не атрымаў выплаты другі раз, стварылі базу такіх сем'яў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.