На Данеччыне тэрарысты захапілі вадасховішча

Прыблізна а 13.00 тэрарысты захапілі Карлаўскае вадасховішча. Пад пагрозай прымянення сілы яны запатрабавалі ад супрацоўнікаў адкрыць шлюзы, інфармуе УНІАН са спасылкай на “Новости Донбасса”.



Супрацоўнікі адмовіліся выконваць загады, якія могуць прывесці да ахвяраў і затаплення шасці населеных пунктаў, размешчаных ніжэй за вадасховішча. Тады тэрарысты самі прыўзнялі шчыты на дамбе і пачалі скідваць ваду.



Па стане на 14.30 скідванне вады спынілася, але дамба застаецца захопленай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі