На Дзень Волі ўбачыць свет новая музычная складанка "Незалежны Я"

25-га сакавіка ўбачыць свет новая музычная складанка "Незалежны Я", прымеркаваная да 90-х угодкаў БНР. У ёй узялі ўдзел 22 гурты, прычым 11 песень былі адмыслова запісаныя для дыску.
Франак Вячорка, старшыня культурніцкай камісіі Партыі БНФ, распавёў Еўрарадыё пра тое, чым "Незалежны Я" адрозніваецца ад іншых падобных праектаў:

"Дыск фактычна нагадвае складанку Песні Свабоды. Адзіная розніца, што Песні Свабоды былі звязаныя з тэмай свабоды, а наша складанка больш ліберальная. Нашая складанка складаецца з трох тэматычных блокаў: жыццёвы блок-музыкі пра жыццё.

Другі блок - патрыятычны - музыкі спяваюць пра краіну, пра Радзіму: гурты АК-28, Рэха, БН. І апошні блок - сцёбны блок, альбо блок пра каханне. Тут ужо вычвараюцца гурты Далі, Кальмары, СКА!РБ і вядомы магілёўскі гурт Заточка".

Паводле словаў Франава Вячоркі, былі надрукаваныя 2000 дыскаў складанкі "Незалежны Я", аднак усе мінскія друкарні адмовіліся друкаваць вокладкі пакуль не пройдзе Дзень Волі. Таму яны будуць гатовыя толькі пасля 25 сакавіка.

Нагадаем, што якраз 25-га сакавіка адбудзецца прэзентацыя складанкі "Незалежны Я" у эфіры Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі