На Еўрагульні ў Мінск прынясуць агонь з Рыма

На Еўрагульні ў Мінск прынясуць агонь з Рыма

Адной з цырымоніяў ІІ Еўрапейскіх гульняў стане эстафета агню "Полымя свету", паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі.

Эстафета пачнецца 3 траўня ў цэнтры Рыма. Паходню даставяць на гару Манблан, дзе беларускія альпіністы ўздымуць таксама дзяржаўны сцяг. Адтуль эстафета адправіцца па краінах Еўропы — у Славенію, Венгрыю, Славакію, Польшчу. 

12 траўня паходню даставяць ў Беларусь, каб яна наведала ўсе рэгіёны краіны. Носьбітамі паходні стануць 450 чалавек з усіх абласцей, якім будзе перадавацца эстафета. 

Вядомыя спартсмены, грамадскія дзеячы, артысты пранясуць агонь да стадыёна "Дынама". 21 чэрвеня ад яго запаляць знакамітую чару, якая прымала ўжо эстафету алімпійскага агню ў 1980 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі