На ферме ў Гродзенскім раёне загінула брыгадзір

На месцы здарэння

На месцы здарэння / Кадр з відэа

26 лютага на малочна-таварнай ферме СПК "Путрышкі" ў Каменнай Русоце ў Гродзенскім раёне загінула брыгадзір вытворчай брыгады жывёлагадоўлі. 44-гадовая жанчына была смяротна траўмаваная аўтамабілем, якім кіраваў 29-гадовы ветэрынарны ўрач. Як паведамляе абласное тэлебачанне, гэта быў "няшчасны выпадак са смяротным зыходам".

Паводле папярэдніх даных, ветэрынар кіраваў аўтамабілем без наяўнасці пасведчання кіроўцы неабходнай катэгорыі (а яшчэ "не прайшоў абавязковы інструктаж"). Пацярпелая трапіла пад колы і памерла на месцы ад атрыманых траўмаў. Следчыя высвятляюць усе абставіны трагічнага здарэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі