На футбаліста “Баварыі” напаў кракадзіл

На паўабаронцу мюнхенскай “Баварыі” і зборнай Нідэрландаў Ар’ена Робэна ў Катары напаў кракадзіл, інфармуе Lenta.ru са спасылкай на нямецкія СМІ.

У пятніцу, 16 студзеня, у часе чарговага трэніровачнага занятку адзін з мячоў трапіў у размешчаны побач з полем басейн. Калі футбаліст паспрабаваў яго дастаць, спартсмена атакавала рэптылія. Кракадзіл укусіў Робэна за кісць рукі.
 
Зрэшты, траўма выявілася несур’ёзнай — гульцу наклалі спецыяльны лангет. Цяпер Робэн трэніруецца без абмежаванняў.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі