На газаправодзе ў Літве адбыўся выбух

Выбух на магістральным газаправодзе ў Шырвінцкім раёне Літвы, у 50 кіламетрах на поўнач ад Вільні, адбыўся раніцай 24 кастрычніка. Пра гэта са спасылкай на інтэрнэт-рэсурс Delfi.lt паведамляе агенцтва “БелаПАН”. Пра выбух і вялікае полымя ля вёскі Мяджукай мясцовым пажарнікам паведамілі ў 6:28. Па словах пажарнікаў, полымя было такім вялікім, што яго можна было ўбачыць на адлегласці ў некалькі дзесяткаў кіламетраў. Пра пажар паведамлялі і экіпажы самалётаў, што праляталі паблізу. Лес загароўся на плошчы каля 10 гектараў.

Пажарныя доўга не маглі распачаць працы, бо чакалі, калі выгарыць увесь газ, што знаходзіўся ў зоне вогнішча. Аднак на дадзены момант аварыя лакалізаваная.

Людзі не пацярпелі, пастаўкі газу не парушаныя. Пакуль праца газаправода не будзе ўзноўленая, поўнач Літвы будзе забяспечвацца газам з Латвіі. Паўднёвую частку плануюць “падсілкоўваць” з Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі