На гучным судзе па спайсах можа з'явіцца 18-ы абвінавачаны
Колькасць абвінавачаных на гучным судовым працэсе па сетцы наркагандляроў можа павялічыцца.
Як паведамляла Еўрарадыё, працэс пачаўся 29 лютага ў Мінскім гарадскім судзе. Пра крымінальнай справе, якая займае 100 тамоў, праходзяць 17 чалавек, абвінавачаных у распаўсюдзе наркотыкаў. Сярод іх — два былыя супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі.
Адвакаты прапаноўвалі правесці слуханне ў закрытым рэжыме, але супраць гэтага выказаліся самі абвінавачаныя.
Па версіі следства, удзельнікі злачыннай арганізацыі на працягу доўгага часу займаліся распаўсюдам псіхатропаў пад выглядам курыльных сумесяў і міксаў. Яны захоўвалі канспірацыю, таму праваахоўнікі не маглі выйсці на іх дзейнасць.
Як перадае БЕЛТА, яшчэ адзін удзельнік злачыннай групы затрыманы ў Маскве. У МУС Беларусі кажуць, што чакаюць яго экстрадыцыі.