На канцэрты Вайцюшкевіча не прадалі ніводнага квітка
У Кобрыне адмянілі два канцэрты Змітра Вайцюшкевіча, паведамляе сайт generation.by. Выканаўца мусіў выступіць 17 верасня для дзяцей з дзіцячага садку, а па абедзе — для старэйшых школьнікаў. Рашэнне адмяніць канцэрты прыняла адміністрацыя Дому культуры з-за нізкага ці, дакладней, “нулявога” папярэдняга продажу квіткоў. Як патлумачыў арганізатар канцэртаў Зміцер Назараў, выступы Вайцюшкевіча павінны былі прайсці ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі”. Іх ладзіла брэсцкая прома-суполка “Заля чакання”. Кошт білетаў складаў усяго 5000 рублёў.