На кваліфікацыі Еўра-2019 баскетбалісткі Беларусі перамаглі эстонак

На кваліфікацыі Еўра-2019 баскетбалісткі Беларусі перамаглі эстонак

У адборачным турніры чэмпіянату Еўропы-2019 баскетбалісткі зборнай Беларусі перамаглі каманду Эстоніі — 80:63 (23:18, 20:14, 22:18, 15:13). Гульня адбылася на пляцоўцы мінскага Палаца спорту.

Найлепшы вынік у складзе пераможцаў паказала Вікторыя Гаспер, якая набрала 20 ачкоў, адзначае БЕЛТА.

У першым паядынку кваліфікацыйнай групы В беларускі абыгралі баскетбалістак Польшчы з лікам 70:62. дарэчы, сёння польская каманда гуляе ў Анкары супраць турчанак, якія на старце перамаглі эстонак у Таліне — 81:56.

Астатнія сустрэчы адборачнага турніру пройдуць у 2018 годзе. 10 лютага беларускі прымуць дома турчанак, а 14 лютага — польскіх баскетбалістак. Пасля гэтага два паядынкі наша камнда правядзе ў гасцях — 17 лістапада ў Эстоніі і 21 лістапада ў Турцыі.

Па выніках кваліфікацыі ў фінал жаночага Еўрабаскета трапяць пераможцы васьмі груп, а таксама шэсць найлепшых камандаў, якія зоймуць другія месцы. Гаспадарамі Еўра-2019 будуць Латвія і Сербія, таму іх каманды вызваленыя ад адборачных баталій.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі