На Лідчыне "Мерсэдэс" перакуліўся і завіс над возерам (фота)
У Лідскім раёне Гродзеншчыны пры ДТЗ аўтамабіль ледзь не апынуўся ў возеры. Як піша onliner.by, у вёсцы Мажэйкава кіроўца "Мерсэдэса" выехаў на сустрэчную паласу дарогі. На Т-падобным перакрыжаванні ён рабіў правы паварот, прычым аўтамабіль наскочыў на бетонную агароджу пешаходнай дарожкі. Пасля гэтага аўто перакулілася на дах і завісла над возерам. Кіроўца трапіў у лякарню.
Больш трагічна скончылася гісторыя ў Іўеўскім раёне на трасе М6 Мінск — Гродна. Мінчанка на "Опелі" на прамым участку з сухім пакрыццём зрабіла небяспечны манеўр і сутыкнулася з БМВ. У выніку аварыі кіроўцу "Опеля" даставілі ў рэанімацыю. Не прыходзячы ў прытомнасць, яна памерла ў суботу.
Кіроўца BMW загінуў на месцы здарэння. Пасажырку гэтага аўтамабіля, якая ехала на пярэднім сядзенні, шпіталізавалі.
Фота: onliner.by