На маршы памяці ў Парыжы Беларусь прадставіць Павел Латушка

11 студзеня ў Парыжы пройдзе Рэспубліканскі марш у памяць пра ахвяраў тэрактаў, якія адбыліся ў Францыі 7-9 студзеня. Беларусь будзе прадстаўляць Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол нашай краіны ў Францыі Павел Латушка, перадае БЕЛТА.

Пра свой намер паўдзельнічаць у акцыі ўжо заявілі канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран, кіраўнік іспанскага ўрада Марыяна Рахой, прэм'ер Італіі Матэа Рэнца, кіраўнік урада Фінляндыі Аляксандэр Стуб, прэм'ер Польшчы Эва Копач, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка. Акрамя таго, у Парыж прыбудуць лідары Еўрасаюза Жан-Клод Юнкер, Марцін Шульц, Федэрыка Магерыні і генсакратар NATO Енс Столтэнберг.

Расію будзе прадстаўляць кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Сяргей Лаўроў.

Нагадаем, што ў выніку тэрактаў у Францыі за трое сутак ад рук ісламскіх экстрэмістаў загінулі 17 чалавек — 10 супрацоўнікаў сатырычнай газеты Charlie Hebdo, чатыры закладнікі ў парыжскай краме кашэрных прадуктаў, а таксама трое паліцэйскіх. Некалькі дзясяткаў чалавек атрымалі раненні.

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі