На месцы тэракту ў Валгаградзе знайшлі гранату, якая не разарвалася
Гранату Ф-1 на месцы знішчылі спецыялісты-выбухатэхнікі.
Пра гэта паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на Следчы камітэт Расіі.
Нагадаем, падчас выбуху на чыгуначным вакзале ў расійскім горадзе загінулі 16 чалавек, сярод іх — 9-гадовае дзіця, дзясяткі былі параненыя. Сведкі кажуць, што ад большых ахвяраў выратаваў паліцыянт, які пайшоў насустрач смяротніцы.
Сілавікі ўжо папярэдне высветлілі асобу тэрарысткі-смяротніцы. Паводле адной з версій, гэта жыхарка Дагестана, яе мужа, аднаго з лідараў мясцовых баевікоў, забілі падчас спецаперацыі. Аднак ёсць версія, што гэта мог быць мужчына.
З 1 да 3 студзеня ў Валгаградскай вобласці аб'яўленая жалоба.
Фота — ria.ru