На Міншчыне з-за граду спыняліся аўтамабілі на трасе
![Град на Міншчыне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/444.jpg.webp?itok=d3NL7pRp)
Град на Міншчыне / t.me/berezinonews/
18 чэрвеня на Міншчыне з-за граду спыняліся аўтамабілі. У прыватнасці відавочцы кажуць пра трасу М4 Мінск — Магілёў. На ёй была сапраўдная завіруха. Траса заледзянела.
Град "памерам з буйную вішню" прайшоў і ў некаторых раёнах сталіцы (у прыватнасці, у Шабанах).
![На Міншчыне з-за граду спыняліся аўтамабілі на трасе](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/11229.jpg.webp?itok=tyoZL9ji)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.