На “Мове ці каве” сёння выступіць Вайцюшкевіч

Першы занятак адбудзецца сёння ў 19:00 у мінскай “Галерэі "Ў” (Незалежнасці, 37а). У канцы занятка плануецца выступ узыходзячай зоркі беларускамоўнага шансона Хведара Шчаўля. Менавіта ў такім творчым амплуа музыка Зміцер Вайцюшкевіч рыхтуе цяпер цэлы альбом на вершы Генадзя Бураўкіна.
 
Заняткі “Мовы ці кавы” праходзяць у нязмушанай сяброўскай атмасферы. Выкладчыкі Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка спалучаюць тэорыю і практыку, дадаючы культурніцкі складнік: інфармацыю па гісторыі, краязнаўству, нацыянальных традыцыях, кухні, спевах, літаратуры.
 
Курсы “Мова ці кава” запачаткавала Каця Кібальчыч — беларуская журналістка, якая жыве ў Маскве. Першыя заняткі адбыліся ў расійскай сталіцы у мінулым годзе. Але хутка курсы пачалі паралельную працу і ў Мінску. За мінулы сезон адбылося 15 заняткаў, на якіх прысутнічала да 120 чалавек — часам не было дзе і сесці.
 
Фота: budzma.org.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі