На мяжы з Літвой і Польшчай вялікія чэргі легкавікоў
На мяжы з Літвой і Польшчай сёння вялікія чэргі легкавікоў. Як вынікае з інфармацыі на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта, станам на 14:00 у “Катлоўцы” стаяла 140 машын, столькі ж у “Беняконях”. 130 легкавікоў чакалі выезду ў “Каменным Логу”, 120 — у Лошы, 30 — у “Прывалцы”.
Таксама ў чарзе стаяць даволі шмат фураў — агулам 310 на ўсіх пунктах пропуску, з іх 150 у “Прывалцы”.
На мяжы з Польшчай сітуацыя не менш напружаная: у чарзе стаяць болей за 420 аўтамабіляў. Болей за ўсё іх у “Брэсце” (130) і ў “Брузгах” (120). Апроч таго, у “Брузгах” на выездзе з Беларусі чакаюць 130 фураў.
Напярэдадні травеньскіх святаў паток праз мяжу Беларусі і ЕС павялічваецца ў некалькі разоў. Апроч беларусаў, сюды прыбываюць расіяне.