На мяжы з Польшчай затрымалі вялікую партыю кантрабандных цыгарэт

Буйную партыю кантрабандных цыгарэт затрымалі памежнікі ў пункце пропуска “Варшаўскі мост”, перадае тэлеканал ОНТ. У міжнародным аўтобусе быў абсталяваны тайнік на 10 500 пачак цыгарэт. Аўтобус з нямецкімі нумарамі ішоў па маршруце “Масква-Берлін”. Ён ьыў літаральна нафаршыраваны кантрабандай. Тайнік размясцілі ў поласці пад пасажырскімі сядзеннямі на ўсёй даўжыні салона. Туды і запакавалі доўгую стужку з цыгарэтных блокаў. Паводле звестак памежнікаў, рост коштаў на тытунёвыя вырабы ў краінах Еўрасаюза адбіваецца на актыўнасці кантрабандыстаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі