На мяжы з Расіяй беларускія ўлады ствараюць восем брацкіх магіл

На мяжы з Расіяй беларускія ўлады ствараюць восем брацкіх магіл

Улады Беларусі ствараюць восем новых брацкіх магіл. Расійскія праваабаронцы з SOTA звярнулі ўвагу на цікавы тэндар на партале беларускіх дзяржзакупак.

Тэрмін выканання паслугі — з 28 красавіка па 6 траўня. Пслуга называецца "дзяржаўная рэгістрацыя стварэння зямельнага ўчастка для будаўніцтва і абслугоўвання месцаў пахавання (брацкая магіла)".

Усе брацкія пахаванні запланаваныя ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці — у аграгарадку Неглюбка (4 км ад расійскай мяжы), аграгарадку Хальч (2 пахаванні) аграгарадку Свяцілавічы (2 пахаванні за 10 км ад расійскай мяжы), Шарсцінскім сельсавеце — 3 пахаванні (аграгарадок Навасёлкі на рацэ Прыпяць, тэрыторыя на ўсход ад аграгарадка Шарсцін, і ў самім гарадку)

Нагадаем, што менавіта на тэрыторыі Гомельшчыны неаднаразова былі заўважаныя расійскія войскі, якія нападалі на Украіну. У гомельскіх лякарнях лекавалі расійскіх салдатаў пасля баёў ва Украіне.

Але ці звязаныя гэтыя магілы з расійскімі войскамі, дакладна невядома. Але пра нейкую раптоўную смяротную эпідэмію на Гомельшчыне афіцыйна не паведамлялася.

На мяжы з Расіяй беларускія ўлады ствараюць восем брацкіх магіл
Тэндар на брацкія магілы у Веткаўскім раёне

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі