На новы будынак Вярхоўнага суда выдаткаваны амаль 51 млн долараў

На новы будынак Вярхоўнага суда выдаткаваны амаль 51 млн долараў

На 1 студзеня 2019 года на будаўніцтва новага будынка Вярхоўнага суда выдаткаваны амаль 51 мільён долараў. Агульны ж каштарысны кошт усіх працаў – каля 77 мільёнаў долараў. Рэшта (магчыма, не ўся) будзе выкарыстаная сёлета. Такая інфармацыя змяшчаецца ў новай інвестпраграме сталіцы, паведамляе TUT.by.

Будынак Вярхоўнага суда будуецца ў прэстыжным раёне каля Палаца незалежнасці. Аб'ект павінны здаць у эксплуатацыю ў першым паўгоддзі 2019 года. 

Вялікага ўдзелу гарадской казны ў фінансаванні гэтага праекта няма. Асноўныя крыніцы – гэта рэспубліканскі бюджэт, сродкі інвестараў і іншае.

З будаўніцтвам абʼекта звязаны шэраг цікавых закупак. Напрыклад, герб і надпіс "ВЯРХОЎНЫ СУД РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ" для фасада каштуюць больш 112 тыс даляраў, крыштальная люстра індывідуальнага вырабу – амаль за 90 тысяч долараў. Знайшліся сярод тэндэраў закупкі на пастаўку мастацкіх вырабаў больш чым за 800 тысяч долараў і ўладкаванне фантана з асвятленнем амаль за 300 тысяч долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі