На панядзелак абвясцілі штармавое папярэджанне з-за спёкі

Нагадаем, што паводле прагнозаў Белгідрамету, у панядзелак, 28 ліпеня, у Беларусі будзе +30-33 градусы цяпла. У такое надвор’е рэкамендуюць па магчымасці не выязджаць у далёкія вандроўкі на аўтамабілі. Калі ж няма магчымасці адмовіцца ад паездкі, то кіроўцам трэба быць максімальна пільнымі на дарозе. У спякотнае надвор’е можа адбыцца рассейванне ўвагі і зніжэнне рэакцыі, нагадваюць у МНС.

Асаблівая небяспека для чалавека заключаецца ў пагрозе перагрэву, калі тэмпература яго цела перавышае 37,1 градуса, або ў цеплапарушэнні — набліжэнне тэмпературы цела да 38,8 градуса. Таксама спёка прыводзіць да абязводжвання арганізма, развіцця сонечнага і цеплавога ўдараў, абвастрэння сардэчна-сасудзістых захворванняў.
Найбольшая сонечная актыўнасць — з 12.00 да 16.00. У гэты час трэба максімальна ахоўваць усе ўчасткі цела ад наўпроставых сонечных промняў, як мага меней знаходзіцца на сонцы. Калі гэта непазбежна, то трэба ахоўваць галаву пад парасонам ці капелюшом.

У спёку не рэкамендуецца спажываць алкаголь, але пры гэтым варта піць шмат вадкасці, пажадана халаднаватай вады. Не рэкамендуецца пакідаць дзяцей у салоне запаркаванага аўтамабіля нават на непрацяглы час, бо ва ўмовах спёкі дзіця можа страціць прытомнасць.

Да таго ж у спёку не варта захапляцца дэкаратыўнай касметыкай — скура павінна максімальна дыхаць. Пры тэмпературы вышэй за +25 супрацьпаказаныя заняткі актыўным спортам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі