На пажары ў Лідзе эвакуявалі 12 чалавек
12 чалавек эвакуявалі на пажары ў Лідзе, паведамляе прэс-служба МНС.
25 ліпеня ў 5:40 ратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у кватэры на вуліцы Яснай. Пры здарэнні гаспадар кватэры атрымаў апёкі і быў шпіталізаваны. Яго стан стабільны цяжкі.
Агонь пашкодзіў у адным з пакояў сцены, столь, маёмасць. Прычына пажару высвятляецца.