На перамовах у Мінску дамовіліся даць экспертам доступ да "Боінга"
Па маршруце місіі АБСЕ да месца крушэння малайзійскага "Боінга" не будуць весціся баявыя дзеянні.
Пра гэта дамовілася кантактная група па Украіне на пасяджэнні ў Мінску.
"У рамках рабочай групы вырашана, што ў тым калідоры, які сёння быў правераны місіяй АБСЕ з партнёрамі з Нідэрландаў і Аўстраліі, будзе падтрымлівацца спыненне любых баявых дзеянняў", — заявіў на брыфінгу 31 ліпеня віцэ-прэм'ер Украіны, старшыня дзяржкамісіі па расследаванні прычын катастрофы Уладзімір Гройсман, паведамляе ria.ru.
Нагадаем, у сустрэчы ўдзельнічаюць экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, пасол Расіі ва Украіне Міхаіл Зурабаў і афіцыйны прадстаўнік старшыні АБСЕ па пытаннях ўрэгулявання сітуацыі ў Украіне Адэльхейд Тальявіні. Па інфармацыі агенцтва БелТА, у перамовах таксама ўдзельнічаюць прадстаўнікі кіраўніцтва так званай "Данецкай народнай рэспублікі" (ДНР).
Перамовы працягнуцца ў пятніцу.
Фота — inforesist.org