На пісьменніка Салмана Рушдзі ў ЗША адбыўся замах
У ЗША невядомы з нажом напаў на 75-гадовага пісьменніка Салмана Рушдзі і параніў яго ў шыю, перадае Бі-Бі-Сі.
Рушдзі рыхтаваўся выступіць з лекцыяй у грамадскай арганізацыі ў невялікім мястэчку на захадзе штата Нью-Ёрк. Яго прадстаўлялі публіцы, калі на сцэну выскачыў невядомы і напаў на пісьменніка.
Паводле папярэдніх звестак, Рушдзі жывы. Нападніка скруцілі.
Пісьменніка на верталёце павезлі ў лякарню. Губернатар штата Нью-Ёрк Кэці Хочул паведаміла, што разам з Рушдзі быў паранены вядучы сходу.
Салман Рушдзі — брытанец індыйскага просхождения. За рамана "Сатанінскія вершы" вярхоўны лідэр Ірана аятала Хамейні ў 1988 годзе выдаў фетву — указ забіць пісьменніка. Адзін з іранскіх ісламскіх фондаў абяцае за галаву Рушдзі 3,3 мільёна долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.