На поўначы Францыі абвешчаны максімальны ўзровень тэрарыстычнай пагрозы

У Пікардзіі, на поўначы Францыі, абвешчаны максімальны ўзровень тэрарыстычнай пагрозы ў рамках спецаперацыі, піша РБК са спасылкай на французскія СМІ. Такое рашэнне прыняў прэм'ер-міністр Францыі Мануэль Вальс. Французская паліцыя блакавала дарогу ў горад Ланпон, размешчаны на паўночны ўсход ад Парыжа. Гэта робіцца ў рамках аперацыі па лоўлі падазраваных у тэракце.

Раней паведамлялася, што два падазраваныя ў нападзе на рэдакцыю часопіса Charlie Hebdo — браты Саід і Шэрыф Куашы — былі заўважаныя каля Віль-Котра ў правінцыі Эна на поўначы краіны. Апазнаў іх рабочы аўтазапраўкі. Ён паведаміў, што яны былі ўзброеныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі